Апошні званок для 1-8, 10 класаў

31 мая для вучняў школы празвінеў апошні званок, які апавясціў аб заканчэнні навучальнага года. Урачыстыя віншаванні  дырэктара школы Сідарук Н.М., пажаданне настаўніцы пачатковых класаў. За плённую працу ў інтэлектуальных і творчых конкурсах, за перамогі ў спартыўных спаборніцтвах у гэтым навучальным годзе вучні атрымалі шматлікія граматы. Вучням, якім споўнілася 14 гадоў было ўручана падарункавае выданне «Я-грамадзянін Рэспублікі Беларусь».

Добавить комментарий