Парадак арганізацыі прыёму ў першы клас

Згодна з пунктам 2 артыкула 159 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі прыём (залічэнне) асоб ва ўстанову адукацыі для асваення зместу адукацыйнай праграмы пачатковай адукацыі ажыццяўляецца па дасягненні гэтымі асобамі на пачатак навучальнага года ўзросту шасці гадоў або па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў непаўналетняй асобы з больш позняга ўзросту.

Па заяве адной з законных прадстаўнікоў і пры наяўнасці рашэння педагагічнага савета дапускаецца прыём (залічэнне) у I клас асобы, якой шэсць гадоў спаўняецца ў бягучым каляндарным годзе.

Паважаныя законныя прадстаўнікі будучых першакласнікаў!

У I клас установы агульнай сярэдняй адукацыі прымаюцца ў першую чаргу дзеці, якія пражываюць на тэрыторыі мікрараёна.

Залічэнне ў 1 клас ажыццяўляецца да 29 жніўня.

 

Прыём дзяцей на вольныя месцы

Прыём заяў на вольныя месцы ад законных прадстаўнікоў дзяцей, якія не пражываюць па мікрараёне школы, будзе ажыццяўляецца з 12 чэрвеня па 15 жніўня 2024 года

 

Добавить комментарий