Кожны год 12 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень палёту чалавека ў космас. Менавіта ў гэты дзень, 12 красавіка 1961 года, савецкі касманаўт Юрый Гагарын ўпершыню ў гісторыі чалавецтва здзейсніў арбітальны аблёт Зямлі, адкрыўшы эпоху пілатуемых касмічных палётаў і шлях для даследавання касмічнай прасторы.
12.04 2024 у нашай школе прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Міжнароднаму дню палёта чалавека ў космас. Мэтай урока былі фарміраванне ў вучняў цікавасці да дасягненняў нашай краіны ў галіне касмічных даследаванняў; выхаванне пачуцця патрыятызму, гонару за дасягненні нашай краіны, павагі да людзей, якія прысвяцілі сваё жыццё заваяванню космасу.
У цэнтры ўвагі – уклад суверэннай Беларусі ў сусветную касмічную гісторыю: 23 сакавіка 2024г. беларуская жанчына-касманаўт Марына Васілеўская здзейсніла касмічны палёт на Міжнародную касмічную станцыю, за што была ўдастоена звання «Герой Беларусі».