1 красавіка ва ўстанове адукацыі прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная пачатку IVвучэбнай чвэрці. Пачалася лінейка з пастраення і выканання гімна Рэспублікі Беларусь. Асаблівую ўвагу звярнула дырэктар школы Сідарук Н.М. на тое, што 2 красавіка кожны год святкуецца свята Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Навучэнцам яшчэ раз нагадалі аб бяспецы і правілах паводзін.