Суботні дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі прапанаваў навучэнцам шэраг мерапрыемстваў: конкурс малюнкаў “Мая будучая прафесія”, адкрыты мікрафон “Мае бацькі працуюць…”, анлайн-прафарыентацыйнае мерапрыемства “Анлайн-кансультацыя” , а таксама прайшлі раённыя спаборніцтвы па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі і шашках у г.Пружаны. У рамках правядзення мерапрыемстваў да святкавання 85 — годдзя Брэсцкай вобласці прайшла інтэрактыўная віктарына “Пазнаём Брэстчыну разам”.