Удзельнікі праекта “Зялёныя школы вызначылі ступень забруджвання паветра пры дапамозе вывучэння снежнага покрыва ў мікрараёне школы. Пробы снега былі ўзяты каля дарогі, каля кацельні і ў школьным парку. Найбольш забруджанай аказалася тэрыторыя каля кацельні. Самая чыстая тэрыторыя парка.