Суботні дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі прайшоў актыўна. Вучні змаглі наведаць пазнавальную праграму “У лабірынтах дыму хаваецца бяда”, якая праводзілася ў рамках антытунёвай акцыі ў рамках Сусветнага Дня некурэння і прафілактыкі анкалагічных захворванняў, а таксама прайшлі спаборніцтвы па шашках, паглядзелі і абмеркавалі відэаролікі “Я выбіраю прафесію”, намалявалі малюнкі па тэме «Калейдаскоп прафесій».