Экскурсія ў г. Мінск

11 лістапада навучэнцы ўстановы адукацыі наведалі горад Мінск. Незабыўныя ўражанні пакінула экскурсія ў Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці. Дзеці пазнаёміліся з экспазіцыяй музея, якая ахоплівае перыяд сучаснай гісторыі Рэспублікі Беларусь і прысвечана палітычнаму, эканамічнаму, навуковаму, культурнаму і спартыўнаму жыццю краіны. А таксама змаглі прыадчыніць для сябе некаторыя таямніцы стварэння і гісторыі кіно, наведаўшы нацыянальную кінастудыю «Беларусьфільм».

Добавить комментарий