На канікулах у школьным музеі «Спадчына» кіраўнік аб’яднання па інтарэсах Чабацько С.С. разам з вучнямі 11 класа прымалі гасцей з ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Пружаны» у экспазіцыі «Беларуская хатка». Дзецям і вучням расказалі пра жыццё і быт нашых землякоў у мінулыя часы. Экскурсія была праведзена ў форме гульні, дзе госці сустрэліся з дамавым, разгадалі загадкі дамавога і гаспадыні. Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі дыпломы, а ўсе астатнія госці атрымалі пажаданні на будучае.