«Любімым настаўнікам прысвячаецца»

Кожны год у першую нядзелю кастрычніка адзначаецца цудоўнае свята – Дзень настаўніка. У  перадсвяточныя дні нашым дарагім педагогам кажуць словы падзякі, дораць кветкі, арганізоўваюць канцэрты. І наша ўстанова адукацыі не стала выключэннем…З самага ранку вакол была атмасфера свята. Усміхаліся настаўнікі, усміхаліся дзеці, з парога школы настаўнікі атрымлівалі пажаданні ад вучняў, сувеніры, зробленыя рукамі будучых выпускнікоў. Ні адзін дзень быў патрачаны на падрыхтоўку. Праводзіліся сходы, гутаркі з дзецьмі. Потым былі размеркаваны абавязкі. Дублёры замянялі  настаўнікаў-прадметнікаў. Вучні і настаўнікі-дублёры засталіся ў захапленні ад дня самакіравання. Але апошнія крыху і стаміліся, бо праца настаўніка – гэта цяжкая і адказная работа, не кожнаму пад сілу. Таксама для педагогаў быў падрыхаваны святочны канцэрт. У адрас педагогаў гучалі цудоўныя песні, чыталіся прыгожыя вершы, сцэнкі пра настаўніцкую працу. Ніхто з іх не сумняваўся ўжо ў правільнасці свайго выбару: вучыць дзяцей, даваць веды. Бо настаўнік – гэта прызванне, а не прафесія.

Урачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня настаўніка, адбылося 29 верасня  ў Палацы культуры горада Пружаны. Ганаровай граматай аддзела па адукацыі Пружанскага райвыканкама была  ўзнагароджана настаўнік  нашай установы  Насытка Святлана Уладзіміраўна.

 

Добавить комментарий