Акцыя «Кармушка для птушкі»

Зіма для птушак – самая цяжкая пара года: шмат птушак гіне ад холаду і голаду. Птушкі прылятаюць да нашых дамоў за дапамогай, і мы павінны дапамагчы птушкам перажыць зіму. Піянеры школы правялі акцыю «Кармушка для птушкі» і не толькі падрыхтавалі новенькія кармушкі, але і насыпалі смачнай падкормкі.  Засталося толькі прыносіць крылатым сябрам смачныя пачастункі. Цяпер птушкам будзе прыемна прылятаць на школьны двор, каб паласавацца зярняткамі і не толькі.

Добавить комментарий