20 снежня дэлегацыя вучняў школы наведала тэатралізаванае прадстаўленне ў г.Брэсце ў рамках акцыі «Нашы дзеці», якое сабрала 1,5 тысячы дзетак з усёй Брэсцкай вобласці. Усіх гледачоў павіншаваў з наступленнем навагодніх святаў старшыня аблвыканкама Юрый Шулейка. У палацы спорту «Вікторыя» акрамя прадстаўлення было арганізавана шмат забаўляльных пляцовак. І канечне, кожны вярнуўся дадому з салодкім навагоднім падарункам.