На тэрыторыі Пружанскага раёна ў перыяд з 01.12.2022 па 20.12.2022 рэалізуецца комплекс дадатковых мерапрыемстваў, накіраваных на ўстараненне негатыўных тэндэнцый у дынаміцы і структуры падлеткавай злачыннасці. Асноўная мэта названага комплексу — узмацненне прафілактычнага ўздзеяння на непаўналетніх, схільных да ўчынення супрацьпраўных учынкаў, а таксама правядзенне шырокамаштабнай інфармацыйна-прафілактычнай кампаніі, мінімізацыя прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць узнікненню негатыўных з’яў у падлеткавым асяроддзі.