На чацвёртым тыдні лістапада вучні V-VII класаў правялі адкрыты мікрафон «Наша школа праз 10 гадоў» у рамках работы праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна». Перад вучнямі выступілі настаўніца замежнай мовы Раіса Васільеўна Кананюк, якая ўжо многа гадоў выкладае ў Хараўское школе і яна расказала пра мінулае школы, Скобля Юлія Мікалаеўна, цяпер настаўніца, а раней вучаніца школы. А пасля ўсе разам склалі плакаты на тэму «Якой будзе мая школа праз 10 гадоў».