26 лістапада вучні школы сумесна з членамі школьнага атраду правапарадку «Віцязі» наведалі выставу «Генацыд на Пружаншчыне:па матэрыялах даследавання» ў Пружанскім палацыку, а таксама яшчэ раз прайшліся па пакоях музея-сядзібы «Пружанскі палацык» — адзінай ў Беларусі сядзібе стылю мадэрн, якая не змянілася з часу пабудовы. Канцэпцыя экспазіцыі музея-рэстаўрацыя інтэр’ераў шляхецкай сядзібы другой паловы ХІХ-пачатку ХХ стст.