17 лістапада акцябраты школы прынялі ўдзел у традыцыйнай гульні лістапада «Акцябрацкі квіз». Пяць кемлівых, спрытных, вясёлых каманд адказвалі на пытанні шасці тураў. Самым яскравым як заўсёды стаў «Риск-тур». Гульню праводзілі члены ГА «БРСМ» на чале з сакратаром Жур Ангелінай і актыў піянерскай дружыны на чале са старшынёй Ганнай Губарык. Акцябраты разам са старэйшымі памочнікамі цікава правялі час, паглядзелі, што ўжо ведаюць, і зразумелі, над чым неабходна яшчэ папрацаваць. У канцы гульні былі аб’яўлены лепшыя прадстаўнікі з кожнай каманды, якія будуць абараняць гонар піянерскай дружыны на раённым этапе гульні ў складзе школьнай піянерскай каманды «Ой, да ладненько».