Дружынны этап гульні «Піянерскі квіз»

12 лістапада піянеры дружыны імя П.І.Клімука прынялі ўдзел у традыцыйнай і доўгачаканай гульні «Піянерскі квіз». Чатыры каманды адказвалі на пытанні, спрачаліся, згаджаліся, зноў спрачаліся, але часцей за ўсе правільна адказвалі на пытанні гульні. Членамі журы выступілі члены ГА «БРСМ», якія ўважліва сачылі за ўсім ходам гульні. У выніку перамога была за камандай «Непаседы», адзін бал ім саступілі «Зорачкі». У канцы гульні былі аб’яўлены лепшыя прадстаўнікі з кожнай каманды, якія будуць абараняць гонар піянерскай дружыны на раённым этапе гульні ў складзе школьнай піянерскай каманды «Ой, да ладно».

Добавить комментарий