Першая субота ІІ чвэрці прайшла насычана і цікава. У суботні дзень здароўя вучні пачатковых класаў наведалі мультурок “Здароўе на градцы”, а а таксама гадзіну зносін “Каб быць здаровым” і спартландыю. Вучні 5 — 8 класаў прынялі ўдзел у пазнавальнае праграме “Дзе жыве здароўе?” і конкурсе малюнкаў “Які цудоўны гэты свет”. Таксама сёння каманда вучняў 7 класа прыняла ўдзел у квэсце “Калі мы адзіныя – мы непераможныя”, які прайшоў у рамках работы занальных цэнтраў у Кляпацкай сярэдняй школе. Старшакласнікі працягваюць актыўную падрыхтоўку да выпускных экзаменаў.