Пятніца ў школе была прысвечана экалогіі. Хлопчыкі і дзяўчынкі наведалі кіналекторый “Што я магу зрабіць для сваёй планеты?”, прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў «Экалогія і Я», а таксама выпусцілі газету “Экалагічныя праблемы чалавецтва і шляхі іх пераадолення”. Удзельнікі анлайн-канікул сёння жылі пад дэвізам «У здаровым целе — здаровы дух» і актыўна займаліся спортам.