Першы дзень канікул у школе традыцыйна прысвечаны бяспечным паводзінам. Сёння хлопчыкі і дзяўчынкі ўспомнілі правілы, калі застаешься адзін дома, наведалі круглы стол “Бяспечныя паводзіны – адказныя паводзіны” і дзіцячы прававы сайт mir.pravo.by. Таксама сёння першую энергію карыснасці «+10» атрымалі ўдзельнікі анлайн-праекта «Восеньскія канікулы. Цікава і карысна», якія малявалі плакаты на тэму бяспечных паводзін.