З 24 кастрычніка па 29 кастрычніка ў школе праходзіў Тыдзень прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў

На працягу тыдня для вучняў усіх класаў прайшлі прафілактычныя гутаркі “Правілы бяспечных паводзін на канікулах”. Вучні пачатковых класаў наведалі гутаркі “Калі ты застаўся адзін дома”  і дзіцячы прававы сайт mir.pravo-by. Вучні 5 — 8 класаў абмеркавалі пытанні адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці падлеткаў на інфармацыйных гадзінах, а старшаснікі прысвяцілі дадзенаму пытанню класныя гадзіны. Таксама перад вучнямі з прафілактычнымі гутаркамі выступілі інспектар Інспекцыі па справах непаўналетніх Кавалёў У.М. і намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў Пружанскага райвыканкама па ідэалагічнай рабоце і кадраваму забеспячэнню Неміровіч Юрый Анатольевіч, якія ў 5-6 класах дадаткова правялі прафарыентацыйныя гутаркі аб паступленні ў ліцэй МУС, а старшакласнікам расказалі пра ўмовы паступлення ў Акадэмію і інстытут МУС.

Добавить комментарий