Віншуем і ганарымся!

7-8 кастрычніка на гарадскім стадыёне праходзілі раённыя спаборніцтвы па восеньскім першынстве раёна па лёгкай атлетыцы ў праграме раённай спартакіяды школьнікаў. Каманда школы ў складзе Мелеш Валерыі, 6 клас; Ліштван Лізаветы і Крывашэевай Наталлі, 7 клас; Саўчука Яўгенія і Салагуб Алены, 8 клас; Марчыка Мікіты і Ліпіч Анастасіі, 9 клас, кіраўнік Карнялюк В.М. паказалі добры вынік і вярнуліся з пяццю дыпломамі: Марчык Мікіта — дыплом за ІІІ месца ў бегу на 400 м.; Крывашэева Наталля — дыплом за ІІ месца ў бегу на 100 м. і дыплом за ІІІ месца ў бегу на 3000 м.; Салагуб Алена — дыплом за ІІІ месца ў бегу на 100 м.; Саўчук Яўгеній — дыплом за ІІ месца ў бегу на 800 м.

Віншуем нашых спартсменаў і жадаем далейшых перамог!

 

Добавить комментарий