Бацькоўскі сход «Забеспячэнне бяспекі дзяцей — агульны клопат»

20 верасня ва ўстанове адукацыі прайшоў агульнашкольны бацькоўскі сход «Забеспячэнне бяспекі дзяцей — агульны клопат». Перад прысутнымі выступілі Грышкевіч Ірына Аляксандраўна, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх, якая засяродзіла ўвагу на прафілактыцы алкагалізму сярод падлеткаў, а таксама на прафілактыцы жорскасці і насілля ў дачыненні да непаўналетніх. Пытанні прафілактыкі ўжывання наркатычных сродкаў, выканання Правілаў дарожнага руху ў сваім выступленні асвяціў Клімашэвіч Віктар Мікалаевіч, начальнік Інспекцыі па справах непаўналетніх. Затым выступілі дырэктар установы адукацыі Сідарук Ніна Міхайлаўна, намеснік дырэктара па выхаваўчай работе Фядотава Аляксандра Аляксандраўна і педагог сацыяльны Калюта Алена Яўгеньеўна.

Добавить комментарий