16 верасня, напярэдадні Дня народнага адзінства, у школе прайшла традыцыйная лінейка, на якой пасля слоў віншавання дырэктара, школьнікі і педагогі разам выканалі вгімн Рэспублікі Беларусь. Лінейка завяршылася музычным падарункам ад піянераў школьнай дружыны. Пасля лінейкі ў класах прайшлі адзіныя ўрокі «Дзень народнага адзінства», вучні 8 — 11 класаў прынялі ўдзел у Рэспубліканскім дыктанце, прымеркаваным да Дня народнага адзінства. На працягу дня жадаючыя маглі далучыцца да акцыі «Я-патрыёт», ініцытарам якой выступіла ГА «БРПА».