Суботні дзень прапаганды здаровага ладу жыцця

Вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у гадзіне зносін “Навошта чалавеку вітаміны?”, старэйшыя класы змагаліся ў квэсце “Падарожжа па краіне Здароўя”. Таксама жадаючыя прынялі ўдзел у майстар-класе “Як захаваць сваю асанку правільнай” і спартыўных спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы. У рамках сусветнага дня прадухілення самагубстваў для вучняў 9 — 11 класаў прайшоў адкрыты мікрафон “Чалавеку даецца жыццё на добрыя справы”.

Добавить комментарий