23 чэрвеня выхаванцы лагера «Сонейка» наведалі Школу Актыўнага Грамадзяніна. Сустрэча «Памяці герояў будзем дастойныя» праводзілася з мэтай фарміравання пачуцця патрыятызму, любові да Радзімы, гонару за сваю краіну на прыкладзе гераічных учынкаў людзей у ваенны час. Члены ГА «БРСМ» прачыталі вершы пра вайну, піянеры расказалі пра подзвігі сваіх равеснікаў-герояў Вялікай Айчыннай вайны. Завяршылася мерапрыемства хвілінай маўчання.