У Рэспубліцы Беларусь 9 мая адзначаецца Дзень Перамогі — свята, здабытае ў цяжкіх баях за свабоду і незалежнасць Радзімы. Для жыхароў рэспублікі гэта не толькі святочны дзень,але яшчэ і Дзень памяці, глыбокай павагі і падзякі ўсім, хто набліжаў Вялікую Перамогу. З 2 па 9 мая ва ўстанове адукацыі прайшоў традыцыйны тыдзень «9 мая — Дзень Перамогі». Вучні прынялі ўдзел у акцыі “Салдацкая хусцінка” і новых 11 хусцінак дабавілася на «Палатно Перамогі». Таксама прайшлі конкурс газет “Піянеры-героі”, гадзіна памяці, прысвечаная Герою СССР З.Тусналобавай і камандзіру ЧА І.Марчанка, экскурсія ў школьны музей “Становіцца гісторыяй вайна…”… Завяршыўся тыдзень мітынгам да Дня Перамогі, які праходзіў каля помніка воінам Вялікай Айчыннай вайны ў аг.Харава.