Фестываль ваеннай песні «Дзякуй прадзеду за Перамогу!»

Шмат гадоў прайшло з таго незабыўнага дня, калі змоўклі апошнія залпы бітваў, калі ў Берліне была пастаўлена пераможная кропка кровапралітнай вайны, якая доўжылася 1418 дзён і начэй. Вайна і песня, што можа быць супольнага? Здавалася б, нягоды і пакуты ваеннага часу не пакідаюць месца для песень. І, тым не менш, песня заўсёды суправаджала салдата! 6 мая ў школе прайшоў фестываль ваеннай песні «Дзякуй прадзеду за Перамогу». На фестывалі гучалі не толькі песні ваенных гадоў, але і песні, якія былі напісаны ў мірны час. Цікава і кранальна прайшоў фестываль, прысвечаны песням пра вайну, прысвечаны памяці тых, хто аддаў сваё жыццё за нашу мірную будучыню. Але ёсць памяць, якой не будзе канца, — гэта наша памяць, памяць падрастаючага пакалення. Добра прачынацца і ведаць, што ў цябе наперадзе цудоўны дзень, што табе нічога не пагражае і што ўсе мары спраўдзяцца. Добра быць шчаслівым і рабіць шчаслівымі іншых. А гэта ў нашых з вамі сілах.

 

Добавить комментарий