З 11 па 16 красавіка ў школе праходзіў Тыдзень прававых ведаў

З мэтай выхавання прававой граматнасці навучэнцаў у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і павышэння матывацы да захавання «правоў» і «абавязкаў» з 11 па 16 красавіка ва ўстанове адукацыі прайшоў Тыдзень прававых ведаў. Вучні пачатковых класаў наведалі дзіцячы прававы сайт mir.pravo.by, вучні 5-7 класаў шукалі самага разумнага падчас правога брэйн-рынга, старшакласнікаў сабраў круглы стол «ВЕДАЕМ правы, РАЗУМЕЕМ абавязкі, УСВЕДАМЛЯЕМ адказнасць». Таксама прайшлі чэмпіянат па зборы пазлаў “Я і мае правы” і наведванне школьнага вугалка прававых ведаў. Тыдзень завяршыўся суботнім школьным днём правоў чалавека.

Добавить комментарий