Сваім вопытам падзяліліся настаўнікі першай і вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі. У змесце дэкады была прадстаўлена вучэбная і метадычная дзейнасць педагогаў. Дзейсным сродкам з’яўляецца сістэмнае выкарыстанне ў навучальным працэсе візуалізацыі (“адзін малюнак лепей за тысячу слоў”). Гэта перадача ідэі і інфармацыі ў форме, якая можа быць прачыта ці ўбачана. Яна ўключае ў сябе знакі, малюнкі, ілюстрацыі і г.д. Педагогамі былі прадэманстраваны тэхнікі візуалізацыі, якія яны выукарыстоўваюць у адукацыйным працэсе.