16 красавіка каманда юных інспектараў дарожнага руху «Святлафор» (Губарык Маргарыта, вучаніца 4 класа; Лушчык Максім, вучань 5 класа; Губарык Ганна і Аліфірук Уладзіслаў, вучні 6 класа; Салагуб Алена і Вахновіч Антон, вучні 7 класа; Кавальскі Уладзіслаў і Скобля Аліна, вучні 8 класа; кіраўнікі Фядотава Аляксандра Аляксандраўна і Вашчук Марына Мікалаеўна) заняла першае агульнакаманднае месца сярод 15 устаноў адукацыі на раённым конкурсе юных інспектараў дарожнага руху і будзе выступаць на занальным этапе конкурса, які пройдзе ў г.Баранавічы.