Насытка С.У., настаўнік пачатковых класаў, расказала аб выкарыстанні Лэпбукаў. Дадзены сродак дазваляе зрабіць больш разнастайнай работу на ўроку, садзейнічае развіццю творчых здольнасцей вучняў, спрыяе лепшаму засваенню інфармацыі. Можна працаваць індывідуальна, парна або ў групах на розных этапах урока. У старэйшых класах вучні могуць самі задаваць крытэрыі характарыстыкі адзін аднаму пры рабоце ў парах, праводзячы потым ўзаемаацэнку. Пры афармленні лэпбука выкарыстоўваюцца малюнкі, фотаздымкі, графічныя сімвалы. |
Кніга А.У., настаўнік матэматыкі, правяла майстар-клас па мадэліраванні сучаснага ўрока з выкарыстаннем інтэрактыўных плакатаў. Спосаб візуалізацыі інфармацыі на аснове адной выявы, да якой у выглядзе пазнак («гарачых кропак») прымацоўваюцца спасылкі на вэб-рэсурсы і інтэрнэт-дакументы, мультымедыйныя аб’екты: відэа, аўдыё, прэзентацыі, слайд-шоу, гульні, апытанні і г.д. . Галоўная станоўчая якасць такога плаката — яго інтэрактыўнасць: чытач можа знаёміцца з інфармацыяй у любым зручным для сябе парадку і адкрываць толькі цікавыя для яго матэрыялы. З дапамогай інтэрактыўных плакатаў можна сабраць і абагульніць матэрыял па любой тэме, стварыць дайджэст публікацый, віртуальную выставу ці падарожжа. |
Кароза Т.У. , настаўнік інфарматыкі,
расказала аб уласным вопыце прымянення інтэрактыўнага рэсурса
Learning Apps
Дзясяткі гатовых шаблонаў дазваляюць ствараць заданні і трэнінгі любой структуры, уключаючы ў іх не толькі тэкст, але і выявы, аўдыё- і відэаролікі. Шаблоны згрупаваны па структурна-функцыянальнай прыкмеце:
практыкаванні на выбар правільных адказаў; заданні на ўстанаўленне адпаведнасці;заданні на вызначэнне правільнай паслядоўнасці;практыкаванні, у якіх трэба ўставіць правільныя адказы ў патрэбныя месцы;практыкаванні-спаборніцтвы, пры выкананні якіх вучань спаборнічае з камп’ютарам або іншымі вучнямі і г.д.
Стварыўшы заданне, можна тут жа апублікаваць або захаваць яго для асабістага карыстання. Асноўная ідэя практыкаванняў сэрвіса заключаецца ў тым, што вучні могуць праверыць і замацаваць свае веды ў прывабнай для іх гульнёвай форме. Сэрвіс арыентаваны на школьны ўзрост.
|