2022 год у Беларусі абвешчаны Годам гістарычнай памяці

2022 год у Беларусі абвешчаны Годам гістарычнай памяці. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Новага года. Момант падпісання быў паказаны ў тэлеэфіры ў рамках трансляцыі навагодняга звароту кіраўніка дзяржавы да беларускага народа, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Прэзідэнт падпісаў дакумент у сваім працоўным кабінеце ў Палацы Незалежнасці. У кадр патрапіў і змест указа. У ім адзначаецца, што Год гістарычнай памяці аб’яўляецца ў мэтах фарміравання аб’ектыўнага стаўлення грамадства да гістарычнага мінулага, захавання і ўмацавання адзінства беларускага народа. Члены ГА «БРСМ» правялі інфармацыйныя мінуткі, на якіх пазнаёмілі вучняў з тым, што гэты год у нашай краіне аб’яўлены Годам гістарычнай памяці.

Добавить комментарий