Тыдзень пачаўся з кніжнага парада «Мая будучая прафесія» і конкурса газет «У свеце прафесій». У рамках тыдня Савет старшакласнікаў правёў апытанне «Прафесія, якую я выбіраю», па выніках якога больш за ўсё вучняў мараць стать урачамі, супрацоўнікамі міліцыі і настаўнікамі. Таксама прайшлі тэматычныя класныя гадзіны, а старшакласнікі здзейснілі завочнае падарожжа па сайтах навучальных устаноў “Сярэдне спецыяльныя і вышэйшыя навучальныя ўстановы краіны запрашаюць”.