Новы месяц прынёс акцябратам новыя выпрабаванні. Спачатку каманда «Дзьмухаўцы» вучыліся арыентавацца ў прыродзе, затым наведалі паляну кемлівых, дзе з літар лёгка склалі назвы раслін, жывёл і птушак. Падчас задання «Мова жэстаў» акцябраты жэстамі растлумачвалі «Пятніцам» фразы. Апошняе заданне «Крос Турызм» дазволіла камандзе знайсці новую падказку ў кабінеце №8. Усе заданні «Дзьмухаўцы» занатавалі ў дзённіку і ўжо гатовыя выконваць заданні снежня. Прыгоды працягваюцца!