Суботні дзень барацьбы са шкоднымі звычкамі

27 лістапада ў школе прайшоў суботні дзень барацьбы са шкоднымі звычкамі. Вучні пачатковай школы адкрывалі сакрэты здаровага ладу жыцця падчас мультурока, а таксама прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў “Скажы шкодным звычкам “НЕ!”. Вучні 5 — 8 класаў сталі ўдзельнікамі ток-шоу «Не спрабаваць – не пачынаць!”. У рамках акцыі «Дэкада кібербяспекі» прашлі кіналекторыі «Як не стаць ахвярай кіберзлачынцаў”. Для ўсіх жадаючых прайшоў чэмпіянат па разгадванню крыжаванак “Маё здароўе ў маіх руках” .

 

Добавить комментарий