24 лістапада піянеры школы прынялі ўдзел у пазнавальна-забаўляльнай праграме «Піянерскі квіз». Каманды адказвалі на шэсць блокаў пытанняў. Самым лёгкім для ўсіх стаў блок «Мультылэнд», а вось лішні раз падумаць трэба было падчас адказу на пытанні блока «6 фактаў аб…». Час гульні прайшоў весела, хутка, інтэлектуальна і цікава.