Увесь верасень першакласнікі вучыліся сядзець за партай, адказваць на ўроках, пасябравалі з многімі вучнямі. Пасля таго, як дзеці вывучылі ўсе правілы вучня, зладзілі свята. На ім першакласнікаў прысвяцілі ў вучні школы. Каб атрымаць медаль першакласніка, трэба было адправіцца ў падарожжа па краіне Ведаў на вясёлым паравозіку і годна прайсці ўсе выпрабаванні гэтага. І дзеці справіліся! Першакласнікі разгадвалі загадкі пра школу, вырашалі жартоўныя матэматычныя задачкі, падбіралі патрэбныя літары да малюначкаў з жывёламі. У перапынках паміж выпрабаваннямі гулялі ў вясёлыя гульні «Гэта ўсё мае сябры!» і «Гарачую бульбу», танцавалі, спявалі песню «Першаклашкі», выканалі жартоўныя прыпеўкі пра школу. Па заканчэнні падарожжа дзеці далі абяцанне добра вучыцца, быць паслухмянымі, выконваць парадак, вучыцца сябраваць і дапамагаць аднакласнікам. Увесь мой клас даў клятву вучня школы і ўрачыстым уручэннем медалёў першакласніка быў прыняты ў вучні.