У новым 2021/2022 навучальным годзе вучні V-VII класаў працягваюць прымаць удзел у праекце «Школа актыўнага грамадзяніна», які паспяхова рэалізуецца ў VIII-XI класах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з 2018/2019 навучальнага года. Ключавая ідэя праекта — паняцце грамадзянскасць прадугледжвае засваенне і рэалізацыю дзіцем сваіх правоў і абавязкаў у адносінах да сабе самога, сваёй сям’і, калектыву, да роднага краю, Бацькаўшчыны, планеты Зямля. Першая сустрэча ў гэтым годзе — дыскусія «Правілы шчаслівага чалавека» — прайшла ў рамках тэматычнага блока «Я».