Кожны будзе згодны са словамі: няма нічога больш важнага ў жыцці, чым здароўе уласных дзяцей. І вельмі шкада, што досыць часта здараюцца сітуацыі, у якіх гэта сцверджанне ставіцца пад пагрозу: большасць «вогненных» траўмаў, атрыманых дзецьмі, выклікана недаглядам з боку дарослых. З мэтай прыцягнення ўвагі дарослых да праблем траўматызму і гібелі дзяцей ад пажараў з прычыны пакідання іх без нагляду з 16 жніўня па 10 верасня ў Брэсцкай вобласці ў два этапы пройдзе прафілактычная акцыя «У цэнтры ўвагі – дзеці!».
МНС нагадвае:
Паважаныя бацькі! Захоўвайце запалкі, запальніцы ў недаступных для дзяцей месцах і не дазваляйце ім самастойна карыстацца газавымі і электрычнымі прыборамі. Растлумачце дзіцяці, што ў выпадку ўзнікнення пажару неабходна выбягаць на вуліцу і ні ў якім разе не хавацца. Вывучыце з малымі, як іх клічуць і як клічуць бацькоў, а таксама хатні адрас і тэлефон, пастаянна паўтарайце з імі правілы паводзін, ўладкоўвайце маленькія экзамены, разбірайце памылкі.