Акцыя «Беларусь супраць тытуню»

Сёння школьнікі і педагогі далучыліся да Сусветнага дня без тытуню (World No Tobacco Day), міжнароднай акцыі па барацьбе з курэннем, якая штогод праводзіцца ва ўсім свеце 31 мая. Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, ужыванне тытуню з’яўляецца адной з значных пагроз для здароўя. Тытунекурэнне прызнана сёння ва ўсім свеце адным з самых распаўсюджаных і значных фактараў рызыкі для здароўя чалавека, утрымліваючы сумнае лідэрства і займаючы 2-е месца ў спісе прычын заўчаснай смерці людзей. Старшакласнікі не толькі расказалі пра шкоду курэння, але і нагадалі правілы здаровага ладу жыцця.

 

 

Добавить комментарий