Тыдзень «9 мая — Дзень Перамогі» адкрыў майстар-клас па вырабе палявых лістоў “Франтавыя лісты-трохвугольнічкі” для вучняў 3-4 класаў, а працягнулі урокі мужнасці “Памяць мацнейшая за час”. Усе класы малявалі «хусцінкі» для традыцыйнай акцыі «Салдацкая хусцінка». Вучні пачатковай школы прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў «Няхай заўсёды будзе мір», а старэйшыя працавалі над газетамі «Іх імёнамі названы вуліцы нашага горада». Выніккі тыдня былі падведзены на фестывалі ваеннай песні “Дзякуй прадзеду за Перамогу”.