8 красавіка для вучняў VIII-XI класаў прайшоў адзіны дзень інфармавання «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна» па тэме «Аб духоўных і маральных каштоўнасцях: дыялог пакаленняў». На сустрэчу быў запрошаны настаяцель Свята-Пакроўскай царквы Анатолій Васільевіч Кавальскі. Вучні вялі гутарку пра духоўныя каштоўнасці, пасля пазнаёміліся з асаблівасцямі ўручэння прэміі «За духоўное адраджэнне», а таксама праглядзелі відэафільм пра жыццё і дзейнасць мітрапаліта Філарэта,героя Беларусі. Анатолій Васільевіч падарыў установе адукацыі кнігу «Брэская епархія:гісторыя і сучаснасць», якая была выдадзена да 30-цігоддзя адраджэння Брэсцкай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Сустрэча завяршылася акцыяй «Далонька дабрыні».