Міжнародная акцыя «Гадзіна Зямлі»

 

«Гадзіна Зямлі» (Earth Hour) – штогадовая міжнародная экалагічная акцыя Сусветнага фонду дзікай прыроды (WWF), якая складаецца ў сімвалічным выключэнні святла і бытавых электрапрыбораў на адну гадзіну ў знак неабыякавасці да будучыні планеты. Падчас яе згасае падсвятленне самых вядомых будынкаў і помнікаў свету, такіх як Эйфелева вежа (Парыж, Францыя), Біг-Бэн (Лондан, Вялікабрытанія), Калізей (Рым, Італія). Мерапрыемства праводзіцца па ўсім свеце ў суботу ў канцы сакавіка. У 2021 годзе акцыя «Гадзіна Зямлі» пачнецца 27 сакавіка ў 20.30 (па мясцовым часе).

Добавить комментарий