З 14 снежня па 19 снежня ў школе праходзіў Тыдзень прафарыентацыі

Прадапошні тыдзень другой чвэрці па добрай традыцыі стаў Тыднем прафарыентацыі. Інфармацыйны гадзіны “Пра прафесіі на старонках газет і часопісаў” і  “Папулярныя прафесіі Пружанскага раёна” сталі першымі станцыямі ў падарожжы па краіне прафесій. Гульнёвая праграма “Прафесіі мам, прафесіі пап” сабралі хлопчыкаў і дзяўчынак пачатковых класаў. Пазнавальная праграма “Прафесійны калейдаскоп” і круглы стол “Выбар прафесіі за табой” былі праведзены для вучняў 5 — 11 класаў. Таксама ў суботу выпускнікі здзейснілі завочнае падарожжа па сайтах навучальных устаноў «

Сярэднеспецыяльныя і вышэйшыя навучальны ўстановы краіны запрашаюць».

 

Добавить комментарий