Другая субота месяца ў школе традыцыйна прысвечана здароваму ладу жыцця. Сёння вучні пачатковых класаў наведалі гадзіну зносін “Што такое здароўе?” і пазнаёміліся падчас мультурока з рознымі відамі спорту. Старэйшыя прынялі ўдзел у квэсце «Здароўе — выбар маладых».Таксама сёння піянеры школы разам з членамі ГА «БРСМ» правялі акцыю «Здай металалом — зберажы зямлю».