з 12 па 14 верасня лепшыя піянеры школы (Губарык Павел, Зыбін Арцём, Ангеліна Жур, Злата Варабей і Мікіта Курулюк) разам з намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце А.А.Фядотавай сталі ўдзельнікамі традыцыйнага абласнога збору “Лідар-патрыёт”. У гэтым годзе лагер быў прысвечаны 30-гадоваму юбілею БРПА. На працягу трох дзён піянеры спявалі песні, удзельнічалі ў турніры па збору пазлаў, сустракаліся з ваеннаслужачымі, наведалі выставу ўзбраення, гуляі у валебол, футбол. А ў нядзелю, у дзень нараджэння БРПА, усе разам упрыгожвалі лагер, пасля праводзілі канцэрт і елі смачны торт.