Першая субота кастрычніка была прысвечана карысным справам. Малодшыя хлопчыкі і дзяўчынкі паклапаціліся падчас акцыі «Мая ўтульная школа», а старэйшыя — падчас акцыі «Дапаможам кніжкам». Таксама прайшлі гадзіны зносін “Паважайце сталасць” і “Будзем міласэрнымі да старасці”. А дадому вучні панеслі малюнкі і паштоўкі бабулям і дзядулям з конкурса “Вочы бабулі, усмешка дзядулі”.