Немалаважным для здароўя чалавека з’яўляецца добры настрой. Таму справай №2 стала справа пад кодавай назвай «Добры настрой». У рамках акцыі «Жыць з пазітывам» у лагеры прайшла акцыя «Усмешку». Напрацягу двух дзён хлопчыкі і дзяўчынкі выконвалі розныя заданні, сутыкаліся з перашкодамі і дзякуючы добраму настрою і сябрам лёгка прыходзілі да перамогі. Справа №2 раскрыта!