З 8 чэрвеня хлопчыкі і дзяўчынкі наведваюць прышкольны лагер «Сонейка». Змена «ЛЕТО в формате 3Д…ДЕТИ!ДЕНЬ!ДЕЛО!» абяцае быць цікавай і захапляльнай, таму што кожныя два дні ў дзяцей з’яўляецца шыфр, які неабходна разгадаць, выканаўшы заданні, і такім чынам разгадаць сакрэт «дела». Ужо прайшлі дзве першыя справы «Сябры і я» і «Добры настрой», а заўтра хлопчыкаў і дзяўчынак чакаюць першыя заданні справы №3 «Бяспечнае лета».